|
Вёска ў
Трабскім
сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. засценак у
Юрацішкаўскай воласці
Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 8 рэвізскіх душ,
дзяржаўная ўласнасць. У 1897 г. у
Трабскай
воласці, 5 двароў, 45 жыхароў. У 1905 г. 79
дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. засценак (3
двары, 37 жыхароў) у
Трабскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3
12.10.1940 г. вёска (8 двароў, 45 жыхароў) у
Росцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна.
3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944
г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3
16.7.1954 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960
г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 32 жыхары.
Уваходзіла ў калгас «Звязда». Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 5 двароў,
12 жыхароў.
например:
работа в вашем городе |